Гранты ад Google для жанчын

Адкрыты прыём заявак на атрыманне трэвэл-грантаў і грантаў на ўдзел у канферэнцыях ад Google.

Мэта грантаў – дапамагчы прадстаўнікам камп’ютарных навук наведаць лепшыя тэх-канферэнцыі. Гранты пакрываюць транспартныя выдаткі, рэгістрацыйныя ўнёскі і іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыях у галіне камп’ютарных навук і сумежных дысцыплін.

Патрабаванні да кандыдатак:

  • падаваць заяўку могуць жанчыны, якія навучаюцца ці працуюць у галіне камп’ютарных навук, камп’ютарнага інжынірынгу ці ў тэхнічнай сферы, якая мае дачыненне да тэмы канферэнцыі;
  • неабходна мець акадэмічны ці прафесійны досвед, лідарскія здольнасці;
  • грант можна атрымаць на наведванне адной з канферэнцый:
    – International Conference of Knowledge Discovery & Data Mining (KDD) (дэдлайн – 8 чэрвеня 2018);
  • European Conference on Computer Vision (ECCV) (дэдлайн – 29 чэрвеня 2018);
  • SREcon 2018 (дэдлайн – 1 ліпеня 2018);
  • European Women in Tech 2018 (дэдлайн – 1 верасня 2018).

Каб атрымаць грант, неабходна падаць заяўку да пазначанага дэдлайну.