Гранты ад Канадскай амбасады
- 06.07.2016
- Гранты

- грамадзянскія супольнасці, няўрадавыя арганізацыі
- Беларусь
- 2016-2017
- ангельская, французская
- 17.07.2016
- canadainternational.gc.ca
Амбасада Канады ў Варшаве прымае заяўкі на гранты Канадcкай фундацыі мясцовых ініцыятыў для падтрымкі малых праектаў у 2016-2017 фіскальным годзе.
Вітаюцца прапановы беларускіх няўрадавых арганізацый і супольнасцяў па наступных тэмах:
- інклюзіўнае і адказнае, падсправаздачнае кіраванне; мірны плюралізм; павага да разнастайнасці; правы чалавека (ўключае падтрымку дэмакратыі, адукацыі, выбараў, свабоды слова і мэдыяў, правоў ЛГБТ і свабоды веравызнання);
- прамоўцыя гендарнай роўнасці і замацаванне правоў жанчын і дзяўчат (пашырэнне эканамічнага ўдзелу і правоў);
- спрыянне экалагічнай устойлівасці ў пытанні змянення клімату (падтрымка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і грамадзянскага актывізму).
Максімальны памер гранту – не больш за 25 тысяч канадскіх даляраў, аднак арганізацыя вітае запыты на фінансаванне у меншых аб’ёмах.
Заяўкі на гранты прымаюцца на ангельскай або францускай мове да 17 ліпеня 2016 года праз е-адрас WSAW.CFLI@international.gc.ca.
Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.
Паводле by.odb-office.eu
Глядзіце таксама: