Гранты ад праграмы Creative Force

Шведскі інстытут шукае кандыдатаў на праграму Creative Force.

Праграма накіравана на праекты, мэта якіх — падтрымаць дэмакратычныя структуры і свабоду самавыяўлення.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія арганізацыі, фундацыі, агенцыі грамадскага і прыватнага сектару і іншыя прафесійныя дзеячы.

Фінансавыя ўмовы

Існуе два тыпы фінансавання:

  • пачатковыя праекты — падтрымка невялікіх праектаў, стартапаў і запланаваных паездак. Максімальная сума — 100 000 шведскіх крон;
  • сумесныя праекты — Creative Force мусіць уплываць на меркаванні і заахвочваць дыялог наконт праблемаў, якія ўзнімаюцца ў праектах. Максімальная працягласць такіх праектаў — 2 гады. Аб’ём фінансавання — SEK 100 000 − SEK 500 000.

Як падацца

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць аплікацыйную форму і далучыць наступныя дакументы:

  • форму бюджэту;
  • ліст з апісаннем мэтаў (для пачатковага фінансавання);
  • мемарандум паразумення (для сумесных праектаў);
  • ацэнка арганізацыі;
  • аналіз рызык (толькі для сумесных праектаў).

Дэдлайн — 21 студзеня 2016 г.

Падрабязнасці аб праекце можна адшукаць па спасылцы.

 

 

Глядзіце таксама: