Гранты амбасады ЗША на захаванне культурная спадчыны

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”.

Праграма ўраду ЗША існуе з 2001 года і робіць магчымай фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцей па ўсім свеце.

У конкурсе могуць браць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д.

Гранты выдзяляюцца на праекты ў наступных сферах:

  • рэстаўрацыя гістарычных будынкаў;
  • ацэнка і кансервацыя музейных калекцыяў;
  • захаванне месцаў археалагічных раскопак;
  • захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення;
  • паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Арганізацыям, зацікаўленым ва ўдзеле ў конкурсе, неабходна падаць заяўку, складзеную на ангельскай і беларускай цi рускай мовах згодна з наступнымі інструкцыямі, на е-адрас Minsk-AFCP@state.gov з пазнакай “AFCP”.

Дэдлайн -31 снежня 2017 года.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША праз тэлефон+375 17 2101283.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.