Гранты для будучых настаўнікаў ў Нарвскім Каледжы

Нарвскі Каледж Універсітэту Тарту прапануе гранты на навучанне па праграмах бакалаўрыяту і паслядыпломнага навучання.

Калі: пачынаючы з 2017 года.
Дзе: Эстонія.

Праграмы навучання:

  • настаўнік у шматмоўнай школе – інтэграваная праграма бакалаўрыят + магістратура, працягласць навучання – 6 гадоў;
  • гуманітарныя прадметы ў шматмоўнай школе – бакалаўрыят, 4 гады;
  • педагог дзіцячай дашкольнай адукацыі ў шматмоўным асяроддзі – бакалаўрыят, 4 гады;
  • распрацоўка інфатэхналагічных сістэм – прыкладная праграма навучання, 4 гады;
  • праца з моладдзю – прыкладная праграма навучання, 4 гады.

Першы год кожнай з праграм – вывучэнне эстонскай мовы на базе Каледжа. Падчас навучання ва ўніверсітэце стыпендыяты будуць карыстацца 3 мовамі – эстонскай, рускай і ангельскай.

Конкурс на атрыманне гранта складаецца з падачы заяўкі і здачы ўступных экзаменаў.

Фінансавыя ўмовы

Грант пакрывае выдаткі на навучанне ў Каледжы (год эстонскай мовы ўключна). Выдаткі на пражыванне ўдзельнікі пакрываюць самастойна.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 чэрвеня 2017 года.

Больш падраязнасцей па спасылцы.