Гранты для маладых фотажурналістаў

Цэнтр канфлікту і развіцця Тэхаскага ўніверсітэта A&M прапануе гранты для студэнтаў-фотажурналістаў па праграме “Student Media Grants”.

Праграма заахвочвае маладых фатографаў выкарыстоўваць інавацыйныя метады, каб засведчыць падзеі ў краінах, якія пацярпелі ад канфліктаў.

Праграма адкрыта для студэнтаў і выпускнікоў акрэдытаваных універсітэтаў з любой краіны свету.

Удзельнікі мусяць на працягу 3-х месяцаў займацца тэмай міжнароднага развіцця: рабіць даследаванні, прайсці стажыроўку і г.д. Пра набыты новы досвед удзельнікі павінны напісаць у блогу (апублікаваць серыю пастоў з фота і відэа).

Кандыдаты мусяць распавесці пра спланаваную вандроўку, тэму даследавання і фотаздымкаў. Вітаюцца тэмы, звязаныя з харчовай бяспекай, здароўем, адукацыяй, землекарыстаннем і беднасцю ў краінах, якія пацярпелі ад канфліктаў.

Фінансавыя ўмовы

Памер гранта складае 5 тыс. даляраў ЗША.

Дэдлайн – 31 кастрычніка 2015 года.

З умовамі ўдзелу ў праграме можна азнаёміцца тут.

Паводле by.odb-office.eu