Гранты для навучання ва ўніверсітэтах Чэхіі

Урад Чэхіі прапаноўвае замежным студэнтам гранты на навучанне па праграмах бакалаўрыята, магістратуры і аспірантуры.

Праграмы навучання:

  • 4 стыпендыі для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў на чэскай мове.

Праграма прадугледжвае год наведвання курсаў па вывучэнні чэскай мовы з наступнай здачай уступных экзаменаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Спецыяльнасці: грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі, сельская гаспадарка. Кандыдаты самастойна выбіраюць дзяржаўную ВНУ і вучэбную праграму ў рамках дадзеных спецыяльнасцяў.

  • 1 стыпендыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў  і навучання ў аспірантуры на англійскай мове

Для каго: для студэнтаў, якія здалі экзамены на ступень бакалаўра. Спецыяльнасці: эканоміка, сельская гаспадарка, інфарматыка, навакольнае асяроддзе, энергетыка.

Галоўныя патрабаванні да кандыдатаў — узрост ад 18 гадоў і грамадзянства РБ.

Фінансавыя ўмовы:

Грант пакрывае неабходныя выдаткі, звязаныя з навучаннем і пражываннем у Чэхіі і таксама дае штомесячную стыпендыю памерам у 14,000 CZK (500 €) для тых, хто не мае ступень доктара навук і 15,000 CZK (€ 540) для ўладальнікаў ступені доктара навук.

Дэдлайн падачы заяўкі — 30 верасня 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Глядзіце таксама: