Гранты Канадскага фонду мясцовых ініцыатыў

Амбасада Канады ў Варшаве абвясціла прыём заявак на гранты Канадскага фонду мясцовых ініцыятыў для падтрымкі малых праектаў у 2018/2019.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія няўрадавыя арганізацыі і супольнасці. Напрамкі праектаў:

  • Прасоўванне гендэрнай роўнасці і ўмацаванне правоў жанчын і дзяўчат;
  • Інклюзіўнае кіраванне, у тым ліку — разнастайнасць, дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закону;
  • Дзейнасць у галіне навакольнага асяроддзя і клімату, арыентаваная на змякчэнне наступстваў і адаптацыю, а таксама на кіраванне воднымі рэсурсамі.

Фінансавыя ўмовы

Максымальны памер гранту — 25 тыс. канадскіх даляраў, але Фонд вітае заяўкі на фінансаванне ў меншых памерах.

Прафінансаваныя праекты маюць завершыцца да 28 лютага 2019. Заяўкі прымаюцца на ангельскай або францускай мовах.

Дэдлайн падачы заявак – 27 траўня 2018.

Паводле Асамблеі НДА Беларусі.