Гранты на падтрымку тых, хто хоча падтрымаць іншых

Фундацыя BEARR Trust прапануе некамерцыйным арганізацыям паўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне малых грантаў.

Да ўдзелу запрашаюцца некамерцыйныя арганізацыі з Расіі, Украіны, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Казахстана і Кыргызстана.

У конкурсе могуць удзельнічаць праекты, якія:

  • накіраваныя на дапамогу сталым людзям;
  • падтрымліваюць мігрантаў і асобаў, якія згубілі свой дом, ва Украіне, Беларусі, Малдове, Грузіі, Арменіі, Азербайджане, Узбекістане, Таджыкістане, Туркменістане, Казахстане і Кыргызстане.

Фінансавыя ўмовы

Максімальная сума падтрымкі – 3000 фунтаў стэрлінгаў.

Як падацца

Вызначанай формы заяўкі няма, неабходна проста даслаць апісанне праекту на ангельскай мове (з рускім перакладам – па жаданні) на е-адрас info@bearr.org да 1 сакавіка 2016 года.