Гранты на правядзенне даследаванняў у Аўстрыі

Улады Аўстрыі прапаноўваюць гранты на правядзенне даследаванняў для замежных аплікантаў на праграмы розных узроўней і розных спецыяльнасцей.

Працягласць праграм: 1-4 месяцы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • апліканты могуць навучацца на праграме бакалаўрыяту, магістратуры альбо аспірантуры;
  • спецыяльнасці – прыродазнаўчыя, тэхнічныя, сацыяльныя, гуманітарныя навукі; медыцына, сельская гаспадарка, мастацтва;
  • удзельнікамі не змогуць стаць тыя, хто навучаўся ў Аўстрыі ў апошнія шэсць месяцаў перад атрыманнем гранта;
  • ліміт па ўзросту: 40 – для дактарантаў, 35 – для астатніх.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі будуць атрымоўваць стыпендыю ў памеры 1050 еўра штомесяц. Таксама пакрываюцца выдаткі на пражыванне, магчыма атрыманне трэвел-гранту.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-заяўка;
  • рэкамендацыйныя лісты (2) ад універсітэцкіх выкладчыкаў;
  • ліст-пацверджанне ад прымаючай аўстрыйскай установы;
  • скан пашпарта;
  • копія бакалаўрскага, магістарскага альбо аспіранцкага дыплома і/альбо даведка з універсітэта пра навучанне ў сучаснасці.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 сакавіка 2018 года.

Больш падрабязнасцецй па спасылцы.