Гранты на развіццё супольнасці ад Каралеўства

З мэтай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі Амбасада каралеўства Нідэрландаў запрашае да падачы заявак у межах дзвюх праграм: Фонд правоў чалавека і Фонд Амбасады Нідэрландаў па рэгіянальным партнёрстве (MATRA).

У межах праграмы Амбасада плануе падтрымаць праекты, скіраваныя на прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцей і трансфармацыю Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную дзяржаву з моцнай грамадзянскай супольнасцю.

У межах Фонду MATRA будуць патрыманыя ініцыятывы, накіраваныя на:

  • узмацненне дзейнасці заканадаўства;
  • развіццё ўдзелу грамадзян;
  • узмацненне грамадзянскага актывізму;
  • змену грамадскай думкі адносна правоў чалавека;
  • узмацненне ролі няўрадавых арганізацыяў у працэсе трансфармацый у грамадстве;
  • узмацненне ролі інавацыйнага навучання ў грамадзянскай супольнасці.

У Межах Фонду па правах чалавека могуць быць заяўленыя праекты па наступных кірунках:

  • роўныя правы жанчын;
  • роўныя правы ЛГБТ;
  • абарона правоў чалавека;
  • свабода Інтэрнэта, друку, рэлігіі, слова;
  • правы чалавека і развіццё;
  • бізнэс і правы чалавека.

Фінансавыя ўмовы

Максімальны памер гранту — € 25 000.

Фармат заяўкі ды іншыя неабходныя дакументы шукайце на сайце Амбасады.

Апошні тэрмін падачы заявак — 13 лютага 2017 г. (23:59). Папярэднія вынікі адбору будуць даступныя 30 сакавіка. Фінальныя вынікі – 20 красавіка.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на е-адрас WAR-Belarus@minbuza.nl або па скайпе: Matra.Kap.

Паводле odb-office.eu