Гранты на важныя ініцыятывы

Амбасада Нарвегіі ў Кіеве анансуе праграму малых грантаў для Ўкраіны і Беларусі на 2017 год.

Да ўдзелу запрашаюцца зарэгістраваныя ўкраінскія, беларускія, нарвежскія або міжнародныя некамерцыйныя арганізацыі і ўстановы. Заяўнік мае быць юрыдычнай асобай, здольнай да заключэння юрыдычнага пагаднення.

Прыярытэтныя тэматычныя напрамкі для праектаў у Беларусі:

  • эфектыўнае кіраванне;
  • дэмакратычнае развіццё;
  • правы чалавека.

Праекты, звязаныя з еўрапейскай інтэграцыяй і энэргетычнай эфэктыўнасцю, таксама будуць разгледжаныя.

Максімальная сума гранту для Беларусі складзе 100 000 нарвежскіх кронаў.

Тэрмін рэалізацыі праекту: да 12 месяцаў.

Каб паўдзельнічаць у конкурсе малых грантаў, неабходна да 18 красавіка 2017 года запоўніць заяўку, далучыць планавы бюджэт і любыя іншыя адпаведныя дакументы і адправіць на е-адрас ProjectKyiv@mfa.no.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Паводле belngo.info