Гранты на журналісцкае раследванне

Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёханэса Раў (IBB) у партнёрстве з IBB у Дортмундзе пры падтрымцы МЗС ФРГ запрашае журналістаў і журналістак беларускіх медыяў да ўдзелу ў конкурсе заявак для правядзення журналісцкіх расследаванняў на сацыяльную тэматыку і падрыхтоўку публікацыяў па іх выніках.

Расследаванне можа ажыццяўляцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама Нямеччыны, Польшчы ці краінаў Балтыі. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты і журналісткі нацыянальных і рэгіянальных мэдыяў ўсіх формаў уласнасці.

Максімальны памер фінансавання складае 500 еўра ў рублёвым эквіваленце.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць заяўку не пазней 17:00 25 жніўня 2017 года.

Заяўка мае ўтрымліваць:

  • імя і кантакты (адрас, нумар тэлефону, электронная пошта);
  • CV;
  • кароткае апісанне тэмы і значнасць артыкула / расследавання;
  • меркаваны дэдлайн рэалізацыі расследавання;
  • меркаванае беларускае СМІ для публікацыі;
  • падрабязна распісаны бюджэт.

Крытэры адбору заявак і падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.