Грай на новым узроўні!

Універсітэт эканомікі ў Катовіцах запрашае на  летнюю Акадэмію прадпрымальніцтва ў сферы развіцця відэагульняў.

Час правядзення: з 4-га па 15-га ліпеня 2016 года.

У праграме:

  • інавацыйныя рашэнні і паспяховыя стратэгіі уводу на рынак новых відэагульняў;
  • прэзентацыя сваіх ідэй;
  • воркшопы, інтэрактыўныя трэнінгі і практыкаванні.

Запрашаюцца спецыялісты, аналітыкі і сапраўдныя прафесіяналы ў сферы відэагульняў.

Працоўная мова мерапрыемства – ангельская.

Лепшыя каманды ўдзельнікаў Акадэміі будуць запрошаны на адмысловы 3-дзённы летнік у Брусель (Бельгія), дзе змогуць прэзентаваць свае прапановы еўрапейскім інвестарам, бізнес-анёлам і г.д.

Дэдлайн падачы заяўкі – 20 траўня 2016 года.

Больш падрабязнай інфармацыі можна знайсці па спасылцы.

Паводле ODB Brussels.