Грунтоўны праект для беларускай моладзі

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскага абвяшчае набор удзельнікаў на адукацыйны праект “Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку”.

Фармат і змест навучання

Праграма разлічана на адзін год, складаецца з цыкла семінараў, якія адбудуцца ва Ўкраіне і Літве цягам 2016-2017 гадоў. Перыядычнасць – адзін раз на два месяцы. Працягласць першай сесіі – 6-7 дзён, астатнія будуць доўжыцца па 3 дні.

Апісанне праекту і змест праграмы можна забачыць на сайце.

Кожны семінар складаецца з тэарэтычных і практычных заняткаў і дыскусій, якія праводзяцца навукоўцамі, супрацоўнікамі міжнародных органаў, беларускіх і замежных няўрадавых арганізацый. Заключная шостая сесія пройдзе ў фармаце Moot Court – вучэбнага працэсу па разглядзе індывідуальнага звароту ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Апроч гэтага, паміж сесіямі ўдзельнікі будуць рыхтаваць дамашнія заданні – эсэ, звароты ў нацыянальныя і міжнародныя органы, а таксама вывучаць міжнародныя прававыя дакументы, літаратуру, вядомыя справы судовых органаў.

Удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс, атрымаюць сертыфікаты.

Запланаваныя тэрміны семінараў:

  • ліпень 2016;
  • 2-4 верасня 2016;
  • 11-13 лістапада 2016;
  • 20-22 студзеня 2017;
  • 17-19 сакавіка 2017;
  • 28-30 красавіка 2017.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства ці пастаяннае пражыванне ў РБ;
  • узрост – ад 21 года;
  • актыўная грамадзянская пазіцыя;
  • наяўнасць рэкамендацыі;
  • валоданне кампутарам, доступ да інтэрнэту;
  • магчымасць выехаць за мяжу і ўдзельнічаць ва ўсіх сесіях праекту.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у навучанні бясплатны. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд да месца правядзення семінараў, забяспечваюць харчаванне і пражыванне. Выдаткі, звязаныя з медыцынскім страхаваннем і атрыманнем шэнгенскай візы, не кампенсуюцца.

Як падацца

Заяўка складаецца з 2 кампанентаў: анлайн-анкеты і рэкамендыцыі. Рэкамендацыю можа даць:

  • праваабарончая арганізацыя (ці іншая грамадская арганізацыя);
  • праваабаронца, эксперт, кансультант па правах чалавека;
  • выпускнік праграмы “МІжнароднае права для аховы грамадскіх інтарэсаў.

У рэкамендацыі пазначаецца досвед супрацоўніцтва з кандыдатам, а таксама абгрунтаванне неабходнасці яго ўдзелу. Ліст неабходна даслаць на е-адрас ilia.belarus@humanrightshouse.org.

Дэдлайн – 10 траўня 2016 года.

З дадатковымі пытанні можна звяртацца на адрас ilia.belarus@humanrightshouse.org.