Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі прапануе магістарскія стыпендыі

Гуманітарна-эканамічная акадэмія ў Лодзі запускае міжнародную адукацыйную праграму для палітолагаў і прапануе стыпендыі для 15 найлепшых студэнтаў.

Праграма разлічаная на два гады. На курсе будуць навучацца 30 студэнтаў, з якіх па меньшай меры 15 замежнікаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:  

  • узрост ад 18 год;
  • скончаная першая ступень вышэйшай адукацыі (бакалаўрыят) са станоўчымі вынікамі;
  • узровень валодання ангельскай мовай не ніжэй за B2.

Падрабязнасці пра праграму і стыпендыю дасяжныя тут. Дэдлайн для падачы дакументаў – 15 жніўня 2017г.