Гендэрны трэнінг у Аўстрыі і Албаніі

“Грамадзянскі форум” запрашае на трэнінг Erasmus + EDGES of Gender актыўную моладзь, якая цікавіцца пытаннямі гендэра і антыдыскрымінацыі.

Аб чым трэнінг?

  • аб ключавых паняццях з вобласці гендэра, дыскрымінацыі і антыдыскрымінацыі па гендэрнай прыкмеце;
  • аб найноўшых пэрспэктывах у вырашэнні пытанняў гендэра і сэксуальнасці;
  • аб асабістым вопыце удзельнікаў і ўдзельніц па тэме праекта;
  • аб прэвенцыі дыскрымінацыі і заахвочванні ў краінах гендэрнай, культурнай разнастайнасці і ўзаемаразумення;
  • ролі фатаграфіі і іншых напрамкаў мастацтва ў прыцягненні ўвагі да грамадскіх праблемах.

Дзе: Вена (Аўстрыя)

Калі: 29 кастрычніка – 4 лістапада 2019, дзе першы і апошні дзень – гэта дні прыезду і ад’езду.
Другая частка трэнінгу пройдзе ў Албаніі, пра дакладны час будзе паведамлена дадаткова.
Вы можаце прыняць удзел як у абедзвюх частках трэнінгу (прыярытэтны варыянт), так і ў адной з іх.

Профіль удзельнікаў і ўдзельніц:

  • ад 18 да 30 гадоў (без выключэнняў), рэзідэнты Беларусі
  • able to speak and understand English
  • прымае ўдзел на працягу ўсяго трэнінгу (у Аўстрыі)
  • мае вопыт у тэме гендэра або велізарную матывацыю яго атрымаць
  • у прыярытэце кандыдаты, якія маюць навыкі фота- і відэаздымкі, ледзь вышэй за ўзровень сэлфі 🙂
  • гатовы падзяліцца вопытам па прыездзе ў Беларусь

Фінансавыя ўмовы: 
Арганізатары пакрываюць харчаванне, пражыванне (у моладзевым цэнтры Brigittenau Youth Palace), навучальныя матэрыялы, выдаткі на візу. Транспартныя выдаткі пакрываюцца не больш 275 еўра на чалавека.
Ўзнос ўдзельніка складае 40 еўра для не-членаў “Грамадзянскага Форуму” (можна разбіць на 2 часткі і выплачваць асобна перад кожным трэнінгам па 20 еўра). Для сяброў “Грамадзянскага Форуму» узнос удзелу складае 40 рублёў.

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы. 
Дэдлайн:  9 верасня 2019, 00:00
Адабраным кандыдатам рашэнне будзе паведамлена не пазней за 15 верасня

Па ўсіх пытаннях пішыце CCCivilForum@gmail.com