IdeaLab 2019 для актывістаў і НДА

14-15 чэрвеня Лабараторыя ідэй IdeaLab 2019 адкрывае дзверы для актывістаў, актывістак і НДА з усёй Беларусі ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау (IBB Мінск).

На працягу 24 гадзін каманды актывістаў будуць ствараць крэатыўныя медыйныя кампаніі, якія дапамогуць сацыяльным праектам стаць прыкметней і паўплываць на пазітыўныя змены ў грамадстве. Дапамогуць камандам у працы над праектамі запрошаныя эксперты з крэатыўнай і медыя-індустрыі. А вынесуць вердыкт медыйным кампаніям рэдактары вядучых беларускіх СМІ.

Дата правядзення IdeaLab: 14-15 чэрвеня 2019 года.

Месца правядзення: пр-т Газеты Праўда 11, г. Мінск, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, арганізатары забяспечаць пражыванне і кампенсуюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў з рэгіёнаў, фуршэт будзе прадастаўлены рэстаранам Westfalia.

Умовы ўдзелу ў IdeaLab для актывістаў / ок НДА і ініцыятыў.
Прадстаўнікам НДА / сацыяльных праектаў / ініцыятыў варта запоўніць камандную заяўку на ўдзел і падрабязна апісаць тую ідэю (гісторыю, праблему), якая можа легчы ў аснову медыя-кампаніі.
Адабраныя для ўдзелу ініцыятывы запросяць на IdeaLab 2019, дзе яны змогуць прэзентаваць сваю ідэю, паўдзельнічаць у майстар-класах экспертаў, распрацаваць прататып альбо гатовую медыя-кампанію і прэзентаваць яе рэдактарам вядучых СМІ Беларусі.
Для актывістаў ўдзел у IdeaLab – унікальны шанец наладзіць узаемадзеянне з медыя і журналістамі, атрымаць базавыя веды ў галіне рэкламы і PR, завесці новыя знаёмствы. Але галоўнае – гэта неацэнная магчымасць распавесці шырокай публіцы пра тыя праблемы, якімі займаецца іх ініцыятыва.
У ходзе IdeaLab спецыялісты ў галіне медыя, тэхналогій, візуалізацыі і рэкламы будуць дзяліцца сваімі ведамі з удзельнікамі падчас майстар-класаў, а таксама кансультаваць каманды на працягу ўсяго творчага працэсу.
Пасля заканчэння працы каманд рэдактары найбольш папулярных СМІ Беларусі сустрэнуцца ў IdeaLab для таго, каб сказаць «ТАК» або «НЕ» прадстаўленым праектам. Атрымаўшы «ТАК» ад любога з членаў рэдактарскай журы, праектная каманда атрымлівае прынцыповую згоду ад рэдактара СМІ на супрацоўніцтва па рэалізацыі распрацаванай ёю медыйнай кампаніі.

Падрабязнасці і форму заяўкі да 01.06.09 можна знайсці на сайце падзеі.

Па ўсіх дадатковых пытаннях пішыце на e-mail events@ibb.by