Імправізацыйныя тэатры ў працы з моладдзю: навучальны курс

ImproWise запрашае трэнераў, моладзевых работнікаў, моладзевых лідараў і настаўнікаў на навучальны курс па імправізацыйных тэатрах.

Калі: 11 – 17 лютага 2017. Дзе: Халлакё, Вугоршчына.

У праграме:

  • прынцыпы імправізацыйнага тэатра;
  • натхненне і давер да партнёра па сцэне;
  • актыўная прысутнасць і высокі ўзровень увагі;
  • станоўчае стаўленне і прыняцце;
  • балансаванне паміж гнуткасцю і рашучасцю;
  • распрацоўка персанажаў;
  • імправізацыя.

Што атрымаюць удзельнікі:

  • навучацца рызыкаваць і ўспрымаць памылкі як важныя элементы навучання;
  • знізяць трывожнасць і павысяць узровень ўпэўненасці ў сабе;
  • “разблакіруюць” творчасць
  • атрымаюць магчымасць развіць навыкі міжасобасных зносін, напрыклад, актыўнае слуханне, рашэнне праблем і г.д.;
  • даведаюцца, як выкарыстоўваць метады імправізацыі і гульні ў працы з моладдзю.

Фінансавыя ўмовы

Кошт навучання: 340 € для людзей з аплатнай работай, 290 € для студэнтаў і людзей з неаплатных працоўных месцаў. Ўнёсак пакрывае наступныя выдаткі:

  • размяшчэнне ў вёсцы сусветнай спадчыны ЮНЭСКА Халлакё;
  • харчаванне ў адпаведнасці з патрэбамі ў харчаванні;
  • выкарыстоўванне трэнажорнай зала з высокаякасным абсталяваннем;
  • навучальныя матэрыялы (нататкі, рэкламныя праспекты і г.д.).

Унёсак не пакрывае выдаткі на праезд, візу і страхоўку. Арганізацыя дае запрашэнне і дапамагае з атрыманнем візы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 10 снежня 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.