In Between 2017: дакументаванне вусных гісторый

Усе ахвотныя запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным праекце па дакументаванні вусных гісторый In Between 2017.

Калі: 1-13 ліпеня 2017 года.
Дзе: Польшча, Нямеччына, Сербія, Боснія і Герцагавіна, Літва.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 18-25 гадоў;
  • студэнты і фрылансеры розных напрамкаў (гісторыя, культурная антрапалогія, сацыялогія, аўдыявізуальныя мастацтвы і іншыя).

Удзельнікі паразмаўляюць са сведкамі 20-га века, створаць дакументальныя сюжэты.

Праграма складаецца з дзвюх частак:

  1. Варкшоп у Варшаве, 1-5 чэрвеня;
  2. Навучальныя візіты, 6-13 ліпеня:
  • Берлін
  • Мостар
  • Ваеводзіна
  • Польска-Літоўскае памежжа.

Што атрымаюць удзельнікі

Падчас варкшорпа ўдзельнікі навучацца методыцы правядзення інтэрв’ю, даведаюцца, як працаваць з камерамі, відэа і фатаграфіямі і іншае.

Потым удзельнікаў падзеляць на групы, і кожная група паедзе ў адпаведны горад на тыдзень, каб праверыць свае веды па дакументаванню інтэрв’ю на практыцы.

Дэдлайн падачы заяўкі — 8 траўня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.