Інавацыі і прадпрымальніцтва: стажыроўка ў ЗША

Амбасада ЗША ў Беларусі прапануе маладым спецыялістам павысіць прафесійны ўзровень і прайсці вясной 2016 года стажыроўку ў амерыканскіх арганізацыях, звязаных з развіццём інавацыяў і прадпрымальніцтва.

Удзельнікі праграмы “Professional Fellows” пазнаёмяцца са штодзённай шматбаковай дзейнасцю арганізацый у Злучаных Штатах, механізмамі працы і змогуць пераняць прафесійны досвед. Таксама прадугледжана магчымасць зваротнага візіту амерыканскіх спецыялістаў у Беларусь для рэалізацыі кароткатэрміновых сумесных праектаў.

Праграма прызначана для спецыялістаў, якія працуюць у справе падтрымкі інавацыяў і/альбо прадпрымальніцтва (у тым ліку сацыяльнага прадпрымальніцтва).

Мэты праграмы “Professional Fellows”:

  • прафесійнае развіццё ўдзельнікаў рынку фарміравання інавацыйнай экасістэмы Беларусі;
  • стварэнне партнёрскіх сувязей паміж амерыканскай і беларускімі інавацыйнымі супольнасцямі;
  • абмен прафесійным досведам і лепшымі практыкамі;
  • знаёмства з амерыканскай культурай.

Праграма цалкам фінансуецца ўрадам Злучаных Штатаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства;
  • пражыванне на тэрыторыі Беларусі;
  • узрост 25-35 гадоў;
  • валоданне ангельскай мовай (для зносін на працы і ў сям’і);
  • праца ў сферы падтрымкі інавацыяў і/альбо прадпрымальніцтва (у некамерцыйных арганізацыях, адміністрацыях, вышэйшых навучальных установах, бізнэс-інкубатарах, тэхнапарку, інстытутах развіцця, прыватных кампаніях і г.д.);
  • здольнасць выкарыстаць атрыманы досвед у дзейнасці па развіцці інавацыяў і/альбо прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Падаць заяўку можна на гэтай старонцы.

Дэдлайн – 12 лістапада 2015 г.

Сумоўе з абранымі кандыдатамі адбудзецца ў снежні 2015 года. З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да каардынатара праграмы Вольгі Івановай праз е-мэйл: olga.ivanova.ba2014@gmail.com.

Паводле by.odb-office.eu