Інавацыі ў грамадзянскім сектары: платформа Unlock у Празе
- 18.02.2019
- Іншае

- актывісты, прадстаўнікі НДА
- Чэхія
- 30-31 траўня 2019
- ангельская, руская
- 03.03.2019
- praguecivilsociety.org
Пражскі грамадзянскі цэнтр прымае заяўкі на штогадовую платформу Unlock, прысвечаную тэме інавацый у грамадзянскім сектары і пытанням прымянення новых тэхналогій для пашырэння магчымасцяў грамадзянскай супольнасці ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
Калі: 30-31 траўня 2019 года.
Дзе: Прага, Чэхія.
Unlock збярэ лідараў і лідарак у галіне Big Data, віртуальнай рэальнасці, гейміфікацыі, сувязяў з грамадскасцю, дызайну, медыя і бізнесу.
Кожная сесія платформы будзе накіравана на вывучэнне і дэманстрацыю таго, як той ці іншы метад можа выкарыстоўвацца ў працы грамадзянскай супольнасці краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Заяўкі прымаюцца ад актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.
Фінансавыя ўмовы
Пражскі грамадзянскі цэнтр можа выдзеліць 10 поўных грантаў на аплату дарогі і пражывання і частковых – на аплату праезду.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 3 сакавіка 2019 года.