Інклюзіўны курс па дакументальным кіно
- 25.07.2018
- Іншае

- усе зацікаўленыя ад 18 гадоў
- Мінск
- верасень 2018 - сакавік 2019
- 05.08.2018
- art_inclusion
Майстэрня сацыяльнага кіно пра падтрымцы Амбаады ЗША адчыняе набор на бясплатны інклюзіўны курс па дакументальным кіно ў межаш праекта #ART_INCLUSION. Курс будуць весці знакамітыя беларускія рэжысёры Віктар Аслюк і Вольга Дашук.
Курс уключае ўсе стадыі стварэння дакументальнага кіно: ад ідэі да вытворчасці фільма. Адукацыйная праграма складаецца з 4 модуляў:
- Рэжысура дакументальнага кіно
- Асновы мантажа
- Аператарскае майстэрства
- Асновы гукарэжысуры
Калі: верасень 2018 – сакавік 2019. За гэты перыяд удзельнікі створаць уласны кароткаметражны дакументальны фільм на сацыяльную тэматыку.
Удзел бясплатны, заняткі даступныя для людзей з інваліднасцю і без. Падрабязнасці пра курс можна знайсці тут.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць заўку.
Дэдлайн: 5 жніўня