Інклюзія і правы чалавека: навучальны курс у Рызе

Навучальны курс “ACCESS to Social Rights of Young People through Human Rights Education”, які будзе праходзіць у Рызе 4-13 жніўня,  ўяўляе сабой курс прафесійнага развіцця для моладзевых працаўнікоў, якія хацелі б даведацца, як выкарыстоўваць адукацыю ў галіне правоў чалавека з мэтай паляпшэння доступу моладзі з абмежаванымі магчымасцямі да сацыяльных правоў.

Падчас навучальнага курсу ўдзельнікі даведаюцца:

  • Як палепшыць якасць моладзевац працы і дасяжнасць да сацыяльных правоў для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі з дапамогай адукацыі ў галіне правоў чалаека;
  •  Канцэпт сацыяльных правоў у межах правоў чалавека і інклюзіі;
  • Узаемасувязь дасяжнасці моладзі да сацыяльных правоў і інклюзіі;
  • Рознабаковыя падыходы і канцэпцыі дасяжнасці моладзі да сацыяльных правоў у Еўропе;
  • Рэаліі і лепшыя практыкі, выклікі і магчымасці моладзевай працы ў Еўразвязе, рэгіёне Усходняга Партнэрства і Расіі;
  • Каштоўнасці, прынцыпы і метады адукацыі па правах чалавека;
  • Эфектыўныя парады і падказкі па адукацыі ў галіне правоў чалавека;
  • і шмат яшчэ чаго!

Профіль удзельнікаў:

  • Моладзевыя работнікі, моладзевыя лідары і прадстаўнікі НДА, якія працуюць з групамі са змяшанымі здольнасцямі ў галіне паляпшэння доступу моладзі да сацыяльных правоў;
  • Зацікаўленыя ў развіцці іх арганізацыі і жадаюць знаходзіць спосабы, як выкарыстоўваць адукацыю ў галіне правоў чалавека з мэтай паляпшэння доступу моладзі да сацыяльных правоў і ўключэння маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў жыццё іх горада, рэгіёна, краіны і Еўропы;
  • Матываваныя для далейшага прафесійнага развіцця;
  • Узрост 18+;
  • Здольныя камунікаваць і працаваць па-руску;
  • Могуць удзельнічаць на працягу ўсяго курса.

Фінансавыя дэталі: пражыванне і харчаванне забяспечваецца арганізатарамі. Транспартныя і візавя выдаткі для ўдзельнікаў з Беларусі пакрываюцца ў памеры 180-275 еўра (у залежнасці ад рэгіёну). Арганізацыйны ўнёсак – 15 еўра. У асобных выпадках для ўдзельнікаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі можа быць прадстаўлена фінансавая дапамога для асістэнта.

Дэдлайн – 13 чэрвеня. Даведацца падрабязнасці пра курс і падаць заяўку можна па спасылцы.