Інклюзійны курс па рэдагаванні фатаграфій

У сакавіку – верасні 2019 года ладзяцца інклюзійныя анлайн-курсы па рэтушы для пачаткоўцаў з паглыбленым вывучэннем прадмета. Праект, які доўжыцца 6 месяцаў, накіраваны на навучанне рэтушы людзей з інваліднасцю і без, з магчымасцю развіцця прафесійных навыкаў і кампетэнцый.

Кіраўнік праекта – Эдуард Клуйша – і іншыя спецыялісты будуць тройчы ў месяц праводзіць відэаўрокі на YouTube, правяраць хатнія заданні навучэнцаў, адказваць на іх пытанні, даваць парады. Акрамя таго, удзельнікі змогуць атрымаць рэкамендацыі па працаўладкаванні і заробку ў гэтай сферы.

Умовы:

Праект рэалізуецца пры падтрымцы амерыканскага агенцтва па міжнародным развіцці (USAID). Удзел бясплатны. Пачатак праекта – 17 сакавіка.

Як падацца:

Для запісу на онлайн курс неабходна звязацца з кіраўніком праекта ў сацсетках:
ФБ: https://m.facebook.com/eduardfotoby?fref=nf
ВК: https://m.vk.com/eduardfotoby
.

Заяўкі прымаюцца да 16 сакавіка.

Больш інфармацыі пра праект – тут.