Іншы погляд: сацыяльная гульня

Як гэта – быць часткай сацыяльнага эксперымента? Адчуць сябе на месцы кагосьці Іншага, прайсці яго ці яе шляхам, падумаць пра яго ці яе пачуцці ды лёс можна будзе падчас сацыяльнай гульні “Іншы погляд”.

Калі: 18 сакавіка, 14:00-17:00.
Дзе: Сталоўка XYZ (вул. Фабрыцыуса 4).

Прымерыць на сабе чужую скуру можна будзе  ў межах сацыяльнай гульні “Іншы погляд”, якую арганізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”. Для таго, каб прыняць удзел у гульне, як і на Жывой Бібліятэке, асабліва нічога не патрэбна – акрамя жадання зруйнаваць стэрэатыпы і адчуць сябе на месцы Іншага.

Для таго, каб патрапіць на гульню, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Дэдлайн – 16 сакавіка. 23:59. Колькасць месцаў абмежавана, 17 сакавіка ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне на гульню. Удзел бясплатны.

Гульня адбудзецца ў межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.