INSPIRED BY: знаходзім натхненне на MediaBarCamp 

Актывістаў і актывістак запрашаюць на 12-ы міжнародны MediaBarCamp.

Калі: 23-26 траўня 2019 года.
Дзе: Літва.

Асноўная тэма – INSPIRED BY. Гэта своеасаблівая гульня слоў: “by” – гэта і прыназоўнік (натхнёны чымсьці), і скарочаная назва Беларусі (натхнёная Беларусь).

Фармат удзелу – кожны ўдзельнік робіць свой унёсак у мерапрыемства: можна арганізоўваць дыскусіі ці практычныя заняткі, прапаноўваць гульні, кінапрагляды, перформансы ці іншае.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост да 35 гадоў;
  • прадстаўнікі палітычнай і праваабарончай дзейнасці, абаронцы гендарнай роўнасці і ўразлівых груп насельніцтва;
  • рэгіянальныя актывісты;
  • працоўныя мовы – руская і ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, візу, пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 24 сакавіка 2019 года.

Па усіх пытаннях можна звяртацца на mediabarcamp@gmail.com. Больш падрабязнасцей па спасылцы.