Інстытут журналістыкі БДУ выклікае на дэбаты!

Аргкамітэт дэбат-клуба «Спікер журфака» Інстытута журналістыкі БДУ запрашае прыняць удзел у новым сезоне дэбатаў.

Калі: 21 лютага 2017 года, 18:00. Дзе: Інстытут журналістыкі БДУ, аўд. 216.

Тэмы першых дэбатаў у дэбат-клубе «Спікер журфака»:

  • «Эпоха Дональда Трампа: падтрымка нацыянальных інтарэсаў Амерыкі ці ўзмацненне палітычнага ўплыву Расіі»
  • «Рэкламная кампанія Mark Formelle: сэксізм супраць фемінізму»
  • «Справа Regnum: небяспечны ўплыў “рускага свету” ці палітычны ход улады»
  • «Увядзенне памежнай зоны Расіяй: страта палітычнага даверу да Беларусі ці міграцыйная бяспека»
  • «Сучасная мода: вульгарнасць ці самавыяўленне»

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвтоныя. Арганізатары чакаюць і камандных, і індывідуальных заявак.  Дэдлайн падачы заяўкі – 21 лютага 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.