Інтэнсіўны моладзевы абмен на Кіпры

New Faces запрашаюць на моладзевы абмен “Будзь актыўным – будзь інклюзіўным”.

Калі: 15-25 траўня 2019 года.
Дзе: Паралімні, Кіпр.

Да ўдзелу запрашаюцца шэсць беларусаў ад 18 да 30 гадоў і адзін лідар групы (ад 20 гадоў).

Праект створаны для таго, каб даць 40 маладым людзям і 8 лідарам прастору і час для супрацоўніцтва праз навучанне адзін у аднаго. Асноўная мэта – навучыць працаваць над міжкультурнымі, міжрэлігійнымі і інклюзіўнымі “наладкамі”, каб прасоўваць салідарнасць.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець невялікі досвед удзелу ў міжнарожных трэнінгах альбо наогул не мець;
  • добра валодаць ангельскай мовай;
  • мець з сабой кампутар.

Падача заяўкі адбываецца ў два этапы. Першы – неабходна запоўніць анлайн-форму ад New Faces. Арганізацыя абярэ 8-10 патэнцыйных удзельнікаў. Пасля прымаючая арганізацыя NECI Cyprus абвярэ “канчатковыя” 6 чалавек.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 360 еўра. Пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў. Унёсак за ўдзел – 35 еўра.

Як падацца?

Стаць сябрам New Faces у vk.com/ngonewfaces ці facebook.com/newfacesorg і запоўніць анлайн-форму.

Дэдлайн – 22 сакавіка 2019 года.

Больш падрабязнасцей – тут.