Інтэрактыўны варкшоп “Навучыцца вучыцца” ад каманды Adukacyja.info

У межах фестываля IBB JubiläumsFest, прысвечанага 25-годдзю Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ёханэса Рау (IBB Мінск), каманда Adukacyja.info ладзіць інтэрактыўны варкшоп “Навучыцца вучыцца”

Калі: 1 верасня, 10.00-11.00
Дзе: IBB Мінск, пр-т Газеты Праўда 11, аудыторыя “Дортмунд”

Што будзе?

З дапамогай інтэрактыўных практык удзельнікі і ўдзельніцы высвятляць, як адбываюцца працэсы навучання ў нашым арганізме і як мы можам яму дапамагчы рабіць гэта больш эфектыўна. На варкшопе каманда Adukacyja.info таксама падзеліцца рэальна працуючымі лайфхакамі, як арганізаваць працэс навучання займальна і прадуктыўна.

Толькі правераныя навуковыя факты і асабісты вопыт людзей, для якіх Адукацыя – стыль жыцця 🙂

Для каго? Для ўсіх, хто хоча павысіць сваю прадуктыўнасць у навучанні і засваенні новага

Бонус: пасля варкшопа ўсе жадаючыя змогуць атрымаць кансультацыю па адукацыйных магчымасцях у Беларусі і свеце!

Спасылка на падзею ў Facebook.