Інтэрнатура ў Deutsche Welle

«Deutsche Welle» запрашае журналістаў на стажыроўку.

Накірункі:

  • тэлевяшчанне;
  • радыёвяшчанне;
  • анлайн-медыя;
  • камунікацыя;
  • акадэміі DW.

Тэрмін інтэрнатуры — 1-6 месяцаў.

У галіне радыё і анлайн-вяшчання «Нямецкая хваля» прапануе інтэрнатуру на 30 мовах (штаб-кватэра ў Боне, Нямеччына). Тэлевізійныя спецыялісты запрашаюцца ў Берлін — вытворчасць тэлепраграм і вяшчанне ажыццяўляецца на нямецкай, арабскай, іспанскай і ангельскай мовах. Рэдакцыйныя заданні будуць залежыць ад напрацаванага прафесійнага досведу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мінімум 3 скончаныя акадэмічныя семестры;
  • журналісцкі досвед на ТБ, радыё і/альбо анлайн.

Неабходныя дакументы:

  • CV і фота;
  • апісанне практычнага журналісцкага досведу;
  • напісаныя і апублікаваныя матэрыялы (3-5 прыкладаў). Электронныя носьбіты не прымаюцца;
  • падцверджанне валодання замежнай мовай (адпаведна мове дэпартаменту/рэдакцыі, дзе плануецца стажыроўка);
  • падцверджанне ўніверсітэта/рэдакцыі;
  • ліст з апісаннем пажаданага тэрміну стажыроўкі, рэдакцыйнага аддзелу і тэматыкі (навіны, спорт, бізнэс, культура, г.д.).

Як падацца

Для стажыроўкі ў Акадэміі DW, дэпартаментах радыё-, анлайн-вяшчання, камунікацыі — дакументы неабходна даслаць на е-мэйл jouausb@dw.de альбо паштовы адрас
Deutsche Welle Journalistische Ausbildung
Dr. Helmut Osang
Kurt-Schumacher-Strasse 3
53113 Bonn

Для інтэрнатуры па тэлевяшчанні трэба ліставаць на е-мэйл fabian.von-der-mark@dw.de альбо на пошту
Deutsche Welle Multimedia Global
Fabian von der Mark
Voltastrasse 6
13355 Berlin  

Фінансавыя ўмовы

Стажыроўка аплочваецца ў залежнасці ад кваліфікацыі. Мінімум — 310 еўра на месяц.

Дэдлайн — 30 кастрычніка 2015 года.

Падрабязнасці шукайце тут.

Паводле by.odb-office.eu

Глядзіце таксама: