“Інтэрнэт рэчаў #startuptime” шукае прарыўныя ідэі

15 верасня ў Мінску адбудзецца конкурс інавацыйных ідэй і тэхналогій “Інтэрнэт рэчаў #startuptime”.

На мерыпрыемстве, якое збярэ лідараў IoT-індустрыі Беларусі, адбудзецца прэзентацыя стартап-праектаў розных накірункаў, дзе распрацоўшчыкі стартапаў змогуць атрымаць зваротную сувязь ад экспертаў вядучых ІТ-кампаній ды інвестараў.

У выніку будзе абрана 10 праектаў, якія прадставяць Беларусь у Маскве на штогадовай міжнароднай канферэнцыі “Інтэрнэт рэчаў”.

Удзел у мерапрыемстве дапаможа стартаперам атрымаць усебаковую ацэнку ўзроўню развіцця сваёй бізнэс-ідэі, вызначыць далейшыя накірункі яе ўдасканалення, а таксама атрымаць магчымасць узаемадзеяння з патэнцыйнымі інвестарамі.

Тэматыка праектаў па катэгорыях:

  • разумны дом (сістэмы, якія забяспечваюць бяспеку, камфорт і захаванне рэсурсаў);
  • разумны горад (комплексны падыход у будаўніцтве гарадоў, накіраваны на падтрымку стабільнай працы горада і падвышэння плёну жыхароў);
  • разумныя рэчы (прылады, гаджэты, дэвайсы);
  • медыцына (прылады і праграмы для звбеспячэння аховы, якія падключаюцца да сеткі пры наяўнасці прылады на смартфоне);
  • бяспека;
  • транспарт;
  • сістэмы кіравання;
  • вялікія дадзеныя;
  • стартапы;
  • манетызацыя;
  • тэхналогіі для палягчэння штодзённых задач.

Рознабаковасць тэматыкі дазваляе ўдзельнічаць у конкурсе праектам, якія знаходзяцца ў любой стадыі тэхналагічнай распрацоўкі і маюць інвестыцыйную прывабнасць ды камерцыйны патэнцыял. Апроч гэтага, ацэньваць праекты будуць эксперты, якія падзеляцца ідэямі па іх паляпшэнні.

Сярод запрошаных экспертаў будуць:

  • Максім Марыніч, кіраўнік праекта Deal.by;
  • Павел Янкелевіч, мэнэджар па працы з парнёрамі SAP СНД;
  • Сяргей Жукоўскі, бізнэс-кансультант у галіне інтэрнэт-маркетынгу і інфармацыйных тэхналогій;
  • Яўген Турыч, намеснік дырэктара ГАА “МАГРИФ”;
  • Аляксей Шаблоўскі, кіраўнік ГАА “Стартап технологии”, дырэктар digital-агенцыі “Elab Media”;
  • Глеб Рубанаў, незаметны кансультант-аналітык;
  • Аляксей Грачанінаў, CEO стартапа BeetsBlu.

Даведацца больш падрабязнасцей і зарэгістарвацца можна на афіцыйным сайце. Дэтальная інфармацыя – патэлефоне +375 29 384-93-50.