Інвестары шукаюць лепшыя IT-ідэі

TechHub Riga Academy Fall 2015 шукае 10 таленавітых маладых прадпрымальнікаў, якія займаюцца стварэннем мабільных прыладаў, сацыяльных сетак, гаджэтаў і ўсім, звязаным з IT і тэхнікай.

Дасведчаныя ментары пракансультуюць лепшыя стартапы і дапамогуць развіць прапанаваную ідэю. 5 лепшых стартапаў патрапяць на Silicon Valley comes to the Baltics 2015 і прэзентуюць свае ідэі шматлікім інвестарам.

SV2B – гэта платформа для інвестараў, дзе яны знаходзяць перспектыўныя праекты для іх капіталу.

Акадэмія пройдзе 6 лістапада 2015 г. у Рызе (Rietumu Capital Centre, Vesetas str. 7, Riga, Latvia), канферэнцыя – на дзень пазней, 7 лістапада.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 26 кастрычніка.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы.