IPS cтажыроўка ў Бундэстагу

Нямецкі Бундэстаг сумесна з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна запрашае да ўдзелу у праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (IPS) на працягу 5 месяцаў у Берліне. 

Праграма IPS прызначана для:  

  • высокакваліфікаваных і палітычна зацікаўленых  
  • маладых жанчын і мужчын, якія маюць намер  
  • пасля заканчэння праграмы вярнуцца ў свае род- 
  • ныя краіны, каб актыўна і адказна ўдзельнічаць у  
  • пабудове дэмакратычнай будучыні сваiх краін. 

Нямецкі Бундэстаг, парламент Нямеччыны, дае магчымасць маладым спецыялістам знаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і палітычнымі працэсамі прыняцця рашэнняў.

Умовы ўдзелу 

  • беларускае грамадзянства 
  • скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя 
  • добрае веданне нямецкай мовы 
  • веданне нямецкай палітыкі, грамадзства і гісторыі  
  • узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме стыпендыі 

Стыпендыя пакрывае:

  • 500 € штомесяц 
  • пражываннае
  • аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 ліпеня.  

Дадатковая інфармацыя на старонцы www.bundestag.de