Італамоўны кірмаш лепшых адукацыйных практык у Палерма

ToolFair ITALY – сустрэча моладзевых працаўнікоў, лідараў, трэнераў, якія працуюць на нацыяльным узроўні з італамоўнымі трэнерамі суседніх еўрапейскіх краінаў.

Арганізатары чакаюць 35 удзельнікаў з краінаў Еўрасаюза і партнёрскіх суседніх краінаў.

Мэты Кірмашу:

  1. Прасоўваць абмен ведамі ды адукацыйнымі практыкамі паміж тымі, хто працуе з моладдзю
  2. Павысіць якасць адукацыйных інструментаў і практык дзеля пазітыўнага ўплыву на моладзевы сектар
  3. Стварыць магчымасці для нэтворкінгу
  4. Наладзіць масты паміж сектарамі для эфектыўнай супрацы на такія тэмы як грамадзянства і міграцыя, моладзевы ўдзел, міжкультурнае навучанне, сацыяльная інклюзія, расізм, гендарныя пытанні, індывідуальнае прадпрымальніцтва ды інавацыі.
  5. Паўдзельнічаць у адборы практык, якія прымуць удзел у Міжнародным кірмашы Tool Fair ў Балгарыі з 6 па 10 лістапада 2017

Профіль удзельнікаў:

  • навыкі прэзентацыі і абмену ўжо выпрабаваным педагагічным інструментам, які можа быць адаптаваны да іншага/міжнароднага кантэксту
  • добры ўзровень валодання італьянскай мовай
  • матывацыя да ўдзелу ў поўным працэсе праекта
  • планы ды ідэі па выкарыстанні атрыманага досведу ў сваёй працы

Выдаткі пакрываюцца праграмай Erasmus+: Youth in Action

Кантакты арганізатараў для пытанняў: Adele Tinaburri, E-mail: a.tinaburri@agenziagiovani.it,  E-Mail: a.cecchini@agenziagiovani.it, тэл +39 063759 1239

Увага! Працоўная мова – італьянская.

Заяўку да ўдзелу можна запоўніць на сайце: да 20 жніўня 2017. Вынікі адбору будуць вядомыя 3 верасня.