IV Міжнародны летнік беларусістыкі

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае спецыялістаў у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспірантаў, студэнтаў, перакладчыкаў, беларусаў замежжа і ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі.

Калі: 20 жніўня — 1 верасня 2018 года.
Дзе: Беларусь.

У праграме:

  • Практыка беларускага маўлення. Заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў;
  • Лекцыйны цыкл. Лектары МЛШБ – вядомыя беларускія даследчыкі – пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і культуры Беларусі;
  • Прадугледжана магчымасць індывідуальных кансультацый;
  • Наведванне музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў краіны; сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі; тэматычныя вечарыны. Прадугледжаны пешыя і выязныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі.

 Фінансавыя ўмовы

Удзел у Летняй школе прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак – 100 еўра. Для беларусаў замежжа па рэкамендацыі беларускіх культурна-асветніцкіх арганізацый – 50 еўра. Праезд, харчаванне, пражыванне (10–15 € за ноч у гасцініцы РІВШ) – за кошт удзельнікаў.

Дэдлайн падачы заяўкі — 30 траўня 2018. Заяўкі на ўдзел у Школе трэба даслаць на SkolaBel@mail.ru.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.