Каб цябе пачулі: трэнінг па публічных выступах

HeadHunter BOSS запрашае ўсіх зацікаўленых развіць навыкі камунікацыі і навучыцца рабіць класныя публічныя выступы на трэнінгу “Тры кіта публічнай прамовы“.

Трэнінг адбудзецца 3 красавіка а 15й гадзіне. Лакацыя – вуліца Старынаўская, 15, Мінск.

Уменне гаварыць правільна заўсёды лічылася адной з асноўных адметнасцей адукаванага і культурнага чалавека. Але навык правільнага маўлення важны не толькі як ўмова ўзнікнення сімпатыі паміж людзьмі: любая гаворка мае на мэце некаторае ўздзеянне на слухача, што адлюстроўваецца ў маўленчых прыёмах, падпарадкаваных агульнай стратэгіі.

Мэта мерапрыемства – навучыцца атрымліваць задавальненне ад публічных выступаў.

Майстар-клас будуць весці бізнэс-трэнеры, прадпрымальнікі і вядучыя трэнеры кампаніі “OratorClub” Максім Ганісеўскі і Аляксандр Каханоўскі.

Праграма майстар-класу:

  • публічныя выступленні як шлях лідара;
  • ад страху да страсці. Тэхніка “Джобс”;
  • перамога патрабуе падрыхтоўкі. Тэхніка “Самурай”;
  • свабода імправізацыі. Прынцып “Канатаходзец”;
  • уцягванне аўдыторыі. 3 інструмента кіравання.

Арганізацыйны ўнёсак – 50 000 руб. Рэгістрацыя па спасылцы.