Калі не хапае крэатыву, прыходзь на варкшоп па Loesje

5 жніўня у прасторы “Komnata 3/0/2” адбудзецца варкшоп па стварэнні постэраў Loesje.

Люше – гэта імя галандскай дзяўчыны, якая стварае і распаўсюджвае плакаты з ёмістымі слоганамі, спрабуючы прымусіць людзей задумацца пра тое, то адбываецца ў свеце. Яна падштурхоўвае іх да фарміравання ўласнага меркавання і вучыць чытаць паміж радкоў.

Пад імем Loesje хаваюцца тысячы людзей з усяго свету – “сяброў Люшы”. Ствараць постэры можа кожны і кожная, усе ахвотныя запрашаюцца стаць часткай глабальнай супольнасці.

Падчас воркшопа ўдзельнікі даведаюцца і паспрабуюць розныя тэхнікі крэатыўнага пісьма, створаць свае плакаты і выпусцяць некаторыя ў горад.

Для удзелу патрэбна рэгістрацыя па спасылцы.

Калі: 5 жніўня а 13:30.
Дзе: Komnata 3/0/2, Мінск, вул. Леніна, 50, 3-ці паверх, пакой 302.

Спасылкі на мерапрыемства ў ВК і ФБ.