Калі вучоба ў Нямеччыне – ваша мара

Аб’яднанне студэнцкіх абменаў GFPS сумесна з фундацыяй польска-нямецкай супрацы шукае беларускіх студэнтаў і магістрантаў і прапануе ім стыпендыі для навучання ў адным з нямецкіх універсітэтаў.

Тэрмін фінансавай падтрымкі – красавік-жнівень 2016 года (летні семестр).

Калі вы…

  • добра валодаеце нямецкай мовай;
  • займаецеся грамадскай, сацыяльнай і культурнай дзейнасцю ў Беларусі;
  • маеце неблагія поспехі ў вучобе;
  • жадаеце бліжэй пазнаёміцца з нямецкай культурай і грамадствам

…можна смела падаваць заяўку.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства;
  • быць студэнтам адной з беларускіх ВНУ і вучыцца як мінімум на 3 курсе.

Фінансавыя ўмовы

Абраныя ўдзельнікі будуць атрымліваць стыпендыю, якой хопіць на бесклапотнае жыццё ў Нямеччыне. Таксама кампенсуюцца выдаткі на візу і рэгістрацыю.

Падаць заяўку можна толькі анлайн.

Дэдлайн – 9 лістапада 2015 г.

Усе адказы на пытанні можна атрымаць па гэтым электронным адрасе belarus@gfps.org.