Калядная вечарына ад Adukacyja.info

Святкуйма Каляды разам з Adukacyja.info!

Запрашаем на традыцыйную Калядную вечарыну ад каманды Adukacyja.info 19га снежня а 19ай гадзіне (ужо можна загадваць жаданні!) як заўжды ў Музеі Максіма Багдановіча.

Што вас чакае?

  • Несамавіты хор праспявае калядныя песні розных краін свету
  • Дзеткі (так, бярыце з сабой дзетак!) і дарослыя пабачаць унікальную ліцвінскую батлейку
  • Пераможцы конкурса калядных фотаздымкаў атрымаюць АДУрэнныя падарункі, а вы пабачыце найлепшыя калядныя здымкі.
  • Каляднае караоке не прымусіць сябе чакаць і падхопіць нас у жаданні падпяваць (а можа і падтанцоўваць?)
  • Нашы партнеры і ўдзельнікі праектаў Адукацыі.інфо з радасцю падзеляцца сваімі ўражаннямі ад мінулага года.

Усе, хто пажадае, атрымаюць падарункі ад Санты/Ёлупуккі/Дзеда Мароза/Святога Мікалая. Калі хочаш паўдзельнічаць у забаве, набудзь невялікі, але прыемны падарунак, які ты з вялікай радасцю сам/сама б атрымаў/ла. Захапі яго прыгожанькага з сабой і пакладзі яго ў мех, калі прыйдзеш на вечарыну. А там ужо дух Калядаў дапаможа табе атрымаць падарунак ад іншага ўдзельніка. Калі прыйдзеш з дзеткамі – гэта самае тое, што трэба!

Ну і як жа без сюрпрызаў?! Усе карты не раскрываем 🙂

Прыходзь і павесяліся разам з намі і сваімі сябрамі! 19га снежня а 19.00 у Літаратурным Музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, д. 7а).

Чакаем-недачакаемся!