Калядная вечарына ад Adukacyja.info

Ну што, сябры, вы ўжо зачакаліся навіны пра традыцыйную Калядную вечарыну ад Adukacyja.info? Мы шчаслівыя вам сказаць: вечарыне быць!

Каб стварыць сапраўды святочны настрой, мы падрыхтавалі для вас шыкоўную праграму! На вечарыне вас чакае:

  • Традыцыйная беларуская батлейка;
  • Калядаванне;
  • Выступ гуртоў “Нельга забыць” і “ПаЦі”;
  • Цікавыя конкурсы;
  • Прыемныя падарункі;
  • І, канешне, трошкі неспадзяванак і сюрпрызаў!

Прыходзьце святкаваць Каляды прышпільна і ў вясёлай кампаніі!

Чакаем вас 29га снежня а 19.00 ў Музеі ім. Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча 7а)

Party (1)