Калядны Эразмус+ у Гішпаніі

Сустрэча для моладзевых працаўнікоў, якія займаюцца тэмай гасціннасці, грамадскім харчаваннем і творчымі мерапрыемствамі ў час Калядаў. Яны будуць удзельнічаць у абмене, дзе атрымаюць веды пра розныя віды калядных гастранамічных традыцый.

Medina de Rioseco была намінавана на “Еўрапейскі горад Раства 2018”. Горад на працягу дзесяці дзён стане Еўрапейскай лабараторыяй Каляднай гастраноміі, дзе еўрапейскія моладзевыя работнікі будуць вучыцца пра еўрапейскія калядныя традыцыі.

Праект накіраваны на дасягненне наступных мэтаў:

  • Асабісты і прафесійны рост моладзевых работнікаў у галіне традыцыйнай і прафесійнай гастраноміі;
  • Ацэнка патэнцыялу Раства, у прыватнасці творчага і эканамічнага;
  • Садзейнічанне мультыкультуралізму, пазнаёміцца і ацаніць розныя еўрапейскія традыцыі;
  • Садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва ў творчых і культурных сферах;
  • Заахвочванне да актыўнага ўдзелу маладых людзей у механізме сацыяльнага ўключэння.

Умовы ўдзелу:

  • выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарамі
  • рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра
  • вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям»
  • віза аплочваецца самастойна

Дзе: Medina de Rioseco (Valladolid), Гішпанія

Калі: 22 – 29 лістапада 2018

Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+, якія валодаюць ангельскай мовай ды маюць досвед правядзення калядных мерапрыемстваў

Каб падацца, неабходна запоўніць анкету  ды падпісацца на суполку ў VK альбо facebook

Ддэдлайн: 18 кастрычніка