Каляды ў Ісландыі!

Ісландыя запрашае на праект валанцёраў, каб сустрэць Каляды і Новы год у міжнароднай камандзе.

Ідэя сустрэчы – адсвяткаваць Каляды з людзьмі з розных куткоў планеты, паспрыяць міру і сяброўству пасродкам міжкультурнага абмену адукацыі.

Цягам двух тыдняў валанцёры будуць абменьвацца ўласнымі традыцыямі, выпускаць калядны часопіс, рабіць электронныя паштоўкі і, магчыма, любавацца паўночным ззяннем.

Лакацыі – Рэйк’явік альбо Сцёдварфьёрдзюр.

Перыяд – з 18 снежня па 1 студзеня.

З патрабаванняў – жаданне вучыцца і дзяліцца ўласным досведам з іншымі. Вітаецца мастацка-эстэцкія таленты.

Падрабязнасці пра ўмовы ўдзелу і праграму шукайце тут.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу – 300 еўра.