Камунікацыя па правах чалавека 2.0

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ запрашае праваабаронцаў з 57 краін-удзельніц на трохдзённы трэнінг па эфектыўнай камунікацыі і прасоўванні правоў чалавека ў эпоху лічбавых тэхналогій.

Калі: 5-7 снежня 2017 года.
Дзе: Будапешт, Венгрыя.

Мэта трэнінгу – навучыць праваабаронцаў самастойна выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі, расследванні і інструмэнты дызайну дзеля эфектыўнай камунікацыі пра правы чалавека, развіцця цесных сувязяў з грамадскай супльнасцю і супрацьстаяння нэгатыўным наратывам.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вопыт ў праваабарончай дзейнасці;
  • грамадзянства адной з краін-удзельніц АБСЕ;
  • вопыт ў праваабарончай камунікацыі, адвакацыі і/альбо PR;
  • добрае валоданне кампутарам;
  • валоданне рускай альбо ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на транспарт і пражыванне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 16 кастрычніка 2017 года.