Канферэнцыя для беларусаў і пра беларусаў у Лондане
- 30.12.2015
- Канферэнцыі

- даследчыкі, навукоўцы
- Вялікабрытанія
- 23-24 сакавіка 2016
- ангельская
- 15.02.2016
- ucl.ac.uk
Інстытут славянскіх ды ўсходнееўрапейскіх даследванняў і Астрагорскі цэнтр прымае заяўкі на ўдзел у канферэнцыі «Беларускія даследванні ў 21 стагоддзі», якая пройдзе 23-24 сакавіка 2016 года ў Лондане.
Запрашаюцца…
- аўтарытэтныя навукоўцы;
- даследчыкі (доктары),
якія займаюцца рознымі аспектамі сучасных беларускіх даследванняў.
Канферэнцыя плануецца як мультыдысцыплінарны форум беларускіх даследванняў на Захадзе і прапануе ўнікальную магчымасць для нэтворкінгу даследчыкаў з Беларусі.
Арганізатары чакаюць артыкулаў, якія датычацца тэмаў гісторыі, палітычных навук, літаратуры, лінгвістыкі і рэлігійных навук.
Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.
Дэдлайн — 15 лютага 2016 г.
З пытаннямі і ўдакладненнямі можна звяртацца на е-адрас stephen.hall@ucl.ac.uk альбо paula.borowska@kcl.ac.uk.
Падрабязнасці тут.