Канферэнцыя для тых, хто шукае развіцця

З 19 па 22 красавіка ў Мінску адбудзецца трэцяя Міжнародная канферэнцыя па інтэрнэт-маркетынгу “Тыдзень Байнэта. Адраджэнне”.

Ужо зараз вы можаце стаць яе ўдзельнікам на сайце bynetweek.by!

Лакацыя – Прэзідэнт-гатэль.

Складаныя часы зацягнуліся, і ўжо відавочна, што проста “перасядзець” крызіс не атрымаецца. Мы не можам змяніць эканамічную сітуацыю ў краіне, а значыць, павінны навучыцца дзейнічаць ў цяперашніх умовах. Лічыце, што гэта немагчыма? Прыходзьце на Тыдзень Байнэта і пераканайцеся ў адваротным!

На канцерэнцыі вы даведаецеся:

  • ці рэальна з мінімальным бюджэтам на маркетынг не проста выконваць, а перавышаць план продажаў;
  • як ператварыць сайт у свайго галоўнага прадаўца;
  • дзе шукаць новых кліентаў і як утрымаць старых;
  • як павялічыць чэк і не згубіць лаяльнасць пакупнікоў.

Спікеры і фармат

На канферэнцыі выступяць больш за 30 спікераў з Расіі, Беларусі, Украіны, Ірландыі. Сярод дакладчыкаў – прадстаўнікі кампаній Google, Яндэкс, ВКонтакте, Mail.ru.

20 красавіка – маркетынг продажаў

Як пабудаваць з нуля аддзел продажаў? Як прадаваць з дапамогай анлайн-рэкламы, калі афлайн не працуе? Вы навучыцеся за некалькі крокаў ператвараць “халоднага” кліента ў пастаяннага пакупніка і прымусіце тэксты на сайце прыносіць грошы. Сакрэтам падзеляцца вядучыя эксперты рынку, сярод якіх Аляксандр Белгарокаў і іншыя.

21 красавіка – інтэрнэт-маркетынг

Быць ці не быць SMM у вашай маркетынгавай стратэгіі? Як канверсаваць лайкі ў рэальныя продажы? Вы даведаецеся, як прадаваць з дапамогай карцінак у Instagram і што на самой справе вам могуць прадаць пад выглядам лідагенерацыі. Адказы на пытанні рыхтуюць Уладзімір Галіка, Ія Імшанецкая, Таццяна Іванова і іншыя эксперты Digital.

22 красавіка – пошукавы маркетынг

Якіх сюрпрызаў ад пашукавікаў нам чакаць на гэты раз і як да іх падрыхтавацца? Як прасоўваць праект самастойна, у тым ліку на заходнія рынкі? У гэтым годзе вас зноў чакаюць эпічныя даклады ад Яндэкса і Google. Хочаце даведацца пра гучныя навіны першымі? Прыходзьце на Тыдзень Байнэта!

Кожны з дзён будзе завяршацца “Размовай з сумленнем” – ананімны спікер у масцы адкажа на правакацыйныя пытанні і раскажа аб сакрэтах рынку, пра якія ўсе звычайна маўчаць.

Пазнаёміцца з падпабязнай праграмай можна па спасылцы.

І гэта яшчэ не ўсё! Удзельнікаў канферэнцыі чакаюць:

  • 6 практычных майстар-класаў на наступныя тэмы: рэмаркетынг, рэклама ў Google AdWords, Google Analytics, SEO, распрацоўка сайтаў, SMM. Майстар-класы пройдуць 19 красавіка;
  • індывідуальныя рэкамендацыі па развіцці сайта ад спецыяліста з аддзела якасці пошуку Google у межах “Клінікі сайтаў”. Майстар-клас пройдзе 21 красавіка.

Удзел у абодвух майстар-класах бясплатны для ўладальнікаў абанемента на Тыдзень Байнэта.

Каму варта прыйсці на канферэцыю:

  • бізнесмену альбо кіраўніку;
  • маркетолагу альбо PR-менеджару;
  • мэнэджару па продажах;
  • SEO-спецыялісту.

Рэгістрацыя і квіткі

Зарэгістравацца на канферэнцыю можна на сайце bynetweek.by.

Кошты квіткоў засталіся практычна на ўзроўні мінулага года: наведванне аднаго дня абыдзецца ў 660 тысяч беларускіх рублёў, абанемент на тры дні – 1 320 000 рублёў.

Усе навіны, падрабязнасці аб праграме і інфармацыю для удзельнікаў чытайце на сайце bynetweek.by і ў групах канферэнцыі ў Facebook і ВКонтакте.