Канферэнцыя «Ідэі будучыні»

Анлайн-часопіс «Ідэя» ладзіць канферэнцыю «Ідэі будучыні», прысвечаную пошуку рэцэптаў вяртання эканамічнага развіцця ды разумнага кіравання горадам, стварэнню сучасных медыяў і адукацыі для новага пакалення беларусаў.

Найлепшыя беларускія мысляры раскажуць, як павінны развівацца беларускія СМІ, эканоміка, гарады і адукацыя.

Канферэнцыя стартуе ў нядзелю, 20 снежня. Лакацыя —  прастора EventSpace, вул. Кастрычніцкая 16а. Дакладны час — 10.30-18:00.

Канферэнцыя будзе мець унікальны для Беларусі фармат. Каб захаваць жвавасць дыскусіі, у часе кожнай панэлі мы задамо 7 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.

«Ідэі будучыні» збяруць больш за 15 беларускіх мысляроў у ролі выступоўцаў і больш за сто гасцей. Мадэратарамі дыскусіяў выступяць аўтары «Ідэі», платформы маладых прафесіяналаў, якія прасоўваюць рэформы ў Беларусі.

Анкета рэгістрацыі тут. Адсочваць навіны канферэнцыі можна ў суполках мерапрыемства ў Facebook і VK.

Расклад канферэнцыі

10.30 – 10.50 Рэгістрацыя і ранішняя кава

10.50 – 11.00 Адкрыццё канферэнцыі

11.00 – 12.30 Як стварыць найлепшае беларускае СМІ

Выступоўцы:

  • Дзяніс Блішч, блогер і медыякансультант;
  • Павел Свярдлоў, рэдактар анлайн-часопісу КУКУ.org;
  • Віктар Малішэўскі, медыякансультант і «антыжурналіст»;
  • Аляксандр Васільевіч, партнёр кампаніі Vondel і кіраўнік Рады IAB Belarus;
  • Ігар Кот, стваральнік суполкі “Чай з малинавым варэннем”;
  • мадэратар: Іван Шыла

12.30 – 12.50 Кава і прысмакі

12.50 – 14.20 Што выратуе беларускую эканоміку

Выступоўцы:

  • Кацярына Барнукова, вядучая даследчыца Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра;
  • Серж Наўродскі, прэзідэнт CASE-Belarus;
  • Сяргей Чалы, незалежны фінансавы аналітык;
  • мадэратар: Антон Раднянкоў.

14.20 – 14.40 Кава і прысмакі

14.40 – 16.10 Як разумна развіваць Мінск

Выступоўцы:

  • Дзмітрый Бібікаў, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і арганізатар Мінскага архітэктурнага форума;
  • Ганна Пазняк, журналістка і даследчыца гарадской культуры;
  • Георгій Заборскі, архітэктар і даследчык, адзін са стваральнікаў крэатыўнага кластара МЕ100;
  • Андрэй Карпека, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і часопісу Makeout;
  • мадэратар: Марыя Русак

16.10-16.30 Кава і прысмакі

16.30-18.00 Як зрабіць беларускую адукацыю найлепшай у свеце

Выступоўцы:

  • Ганна Барадзіна, асістэнт дырэктара Ўніверсітэта Залатога веку і рэдактар Adukacyja.info;
  • Андрэй Казакевіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага і дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”;
  • Алесь Лагвінец, выкладчык Беларускага калегіума і палітык;
  • Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі;
  • мадэратар: Рыгор Астапеня.

18.00-19.00 Закрыццё канферэнцыі і шведскі стол

Глядзіце таксама: