Канферэнцыя па аду-інфа-тэхналогіях у Парыжы

Даследчыкі і ўсе зацікаўленыя запрашаюцца да ўдзелу ў 5-й Міжнароднай канферэнцыі па адукацыйных і інфармацыйных тэхналогіях ICEIT 2016, якая арганізуецца Амерыканскім даследчым таварыствам.

Канферэнцыя адбудзецца 17-18 сакавіка 2016 года ў Парыжы.

Канферэнцыя стане міжнародным форумам для абмену ведамі і вынікамі ў тэорыі, метадалогіі і ўжыванні адукацыйных ды інфармацыйных тэхналогій. Канферэнцыя чакае значных унёскаў ва ўсе сферы адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій ў тэарытычных і практычных аспектах.

Мэта міжнароднага форуму — стварэнне платформы для сустрэчы і абмену перадавымі дасягненнямі ў гэтай сферы паміж даследчыкамі і практыкамі як з акадэмічных колаў, так і з прамысловасці.

Падача матэрыялаў 

Афіцыйная мовай пісьмовага і вуснага дакладу з’яўляецца ангельская.

Усе матэрыялы падлягаюць рэцэнзіі на аснове арыгінальнасці, тэхнічнай якасці і падачы.

Матэрыялы дакладу можна падаць двума спосабамі:

  • поўны даклад (для прэзентацыі і публікацыі);
  • рэферат / тэзісы дакладу (толькі для прэзентацыі).

Фінансавыя ўмовы

Рэгістрацыйны ўнёсак для ўдзелу ў канферэнцыі складае $ 400-450 для дакладчыкаў з намерам апублікавацца, $ 350 для дакладчыкаў без публікацыі і $ 280 для слухачоў. Унёсак пакрывае выдаткі на абед, вячэру і кава-брэйкі.

Дэдлайн  – 25 студзеня 2016 года.

Дадатковую інфармацыю можна даведацца на сайце канферэнцыі.

Глядзіце таксама: