Канферэнцыя па моладзевай працы ў Славеніі

З 21 па 24 траўня Еўрапейская акадэмія моладзевай працы ладзіць канферэнцыю “Innovation, Current Trends and Developments in Youth Work”.

Калі: 21-24 траўня

Дзе: Краньска-Гора (Славенія)

Мэта канферэнцыі – спрыяць інавацыям у моладзевай працы і палітыцы. Сустрэча ў м. Краньска-Гора – гэта месца для абмену досведам пра новыя і крэатыўныя падыходы ў моладзевай працы.

У канферэнцыі “Innovation, Current Trends and Developments in Youth Work” возьмуць удзел 140 кандыдатаў.

Каго чакаюць:

  • Вопытных моладзевых працаўнікоў і валанцёраў, у тым ліку валанцёраў, а таксама прадстаўнікоў НДА;
  • Спецыялістаў у галінах, звязаных з моладзевымі групамі, сярод якіх моладзевыя палітыкі, прадстаўнікі дзржаўных моладзевых арганізацый, трэнеры і даследчыкі.

Кандыдаты павінны паказаць зацікаўленасць тым, каб даведацца пра новыя і інавацыйныя падыходы да працы з моладдзю і выкарыстоўваць атрыманыя веды ва ўласнай дзейнасці.

Фінансавыя ўмовы:

Для ўдзелу неабходна заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак, сума якога розная для ўдзельнікаў з розных краін. Суму ўнёска трэба будзе дадаткова ўдакладніць (падрабязней – тут). Выдаткі на пражыванне ў м. Краньска-Гора і на дарогу нясуць арганізатары.

Як падацца:

Каб удакладніць працэдуру падачы заяўкі, напішыце ліст на адрас sonja.mitter@mva.si. Падаць заяўку можна да 17 лютага.

Больш інфармацыі – тут.