Канферэнцыя пра беларускі медыяменэджмент у Гродна
- 03.01.2019
- Канферэнцыі

- журналісты і рэдактары рэгіянальных медыя
- Гродна
- 10 студзеня 2019 года
- беларуская, руская
- 08.01.2019
- www.facebook.com
10 студзеня ў Гродна пройдзе канферэнцыя “Свабода слова і асаблівасці медыяменеджмента ў Беларусі”. Удзел у канферэнцыі возьмуць прафесійныя эксперты ў сферы заканадаўства, медыя, лічбавай бяспекі і абароны правоў чалавека. Разам з імі ўдзельнікі змогуць абмркаваць тое, як незалежным рэгіянальным інтэрнэт-пляцоўкам адаптавацца да зменлівых заканадаўчых умоў і выбудоўваць эфектыўнае кіраванне рэдакцыяй, як новы закон аб СМІ паўплывае на свабоду слова ў інтэрнэце і працу сайтаў і іншыя пытанні.
Сярод запрошаных экспертаў будуць юрыст Алег Агееў, галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч, сузаснавальнік і эксперт Human Constanta, праграмны дырэктар Фонда “Масавыя камунікацыі” Аляксей Казлюк, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі і рэдактарка рэгіянальнага партала HrodnaLife Ірына Новік.
Да ўдзелу запрашаюцца рэдактары і журналісты рэгіянальных сайтаў з усёй Беларусі. Ад аднаго медыя могуць удзельнічаць два прадстаўнікі.
Канферэнцыя пройдзе ў Гродна ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3). Час – з 11.00 да 16.00 з перапынкам на абед і кава-паўзу.
Падрабязней пра канферэнцыю “Свабода слова і асаблівасці медыяменеджмента ў Беларусі”- тут.
Зарэгістравацца для ўдзелу можна тут.